Вiтаю!
Новы мой тыдзень - кветкi/гартэнзii. А ўсё з-за жоўтага ровару з мiнулага тыдню.
Сказаць па праўдзе, тыдзень быў самы цяжкi з усiх дзесяцi, што я прайшла на сённяшнi момант.
Як зразумець гэтыя кветкi, як iх намаляваць? Гэта было сапраўдным выпрабаваннем... Але пагледзець цiкава, што ў вынiку атрымалася.
Запрашаю!


Гэта два першых малюнка (блакiтныя зверху i знiзу).
Я спрабавала намаляваць пялёсткi, лiсце... Зрабiць чарнавiк. Але ўсё было ня тое. У вынiку чарнавiк пераехаў у нататнiк :)
А я хацела кiдаць увогуле гэтую тэму....



Але вось гэты ражок марозiва з кветак усё выправiў. Тут такi фон прыгожы атрымаўся. Проста балдзею ад яго 😆 I цень пад сiняй кветкай такi глыбокi... а атрымалася так выпадкова, акварэль пацякла, а такую прыгажосць прыўнесла. Гэты малюнак пакуль мой фаварыт з усiх.
Вось так пасля складанасцяў i сумневаў з'явiўся прыгожы малюнак...


Гэты тыдзень даў мне магчымасць папрацаваць са шклом. I гэта магiчна! Нават наступную тэму хацела выбраць пра шкло, але пабаялася...
Думаю, што хутка да яе звярнуся.
Добрага настрою i прыемных перашкодаў,
часам яны толькi да лепшага!
No comments:
Post a Comment