2022-10-31

Кастрычнік













Працоўная машынка - амаль майго ўзросту - 30 год.


Апошні фотаздымак - сягодняшні. Апошні дзень кастрычніка. Цэлае дрэва гэтых сухіх гартэнзій стаіць побач з пясочніцай у нашым двары. Так прыгожа і незвычайна адначасова. Нібы штучны.

Кастрычнік прынес столькі новага! Новыя сустрэчы, новая праца, новыя ўражанні...

Хэлоўін і кексы, такія смачныя, з белай чакалядай. Нават гарбуз парэзалі. Думала, на суп пойдзе. Але ён зацвіў хутчэй, чым надышло гэтае свята. Вось думаю, елку заранёў купляць усё ж ня варта. Таксама не дастаіць...

Дзіця кухара ў пясочніцы таксама кухарыць. У лесе кухарыць. Просіць дастаць "інгрэдыенты" кожны раз, як сядае есці. Таму што нават бутэрброд гатуецца з "інгрэдыетаў". Ой, люблю не магу! І песню цяпер спяваем: Воран крача - сыру хоча😁 як тут не любіць (і не рагатаць, як конь)....

І вось усё гэта перамяшанае са стомленасцю і нейкай бессэнсоўнасцю. І я проста ня ведаю, што рабіць...

Светлага лістапада, якім бы цёмным ён не здаваўся!

2022-10-25

Пра скаргі



Вітаю!

Я тут такое "вынайшла" для сябе, аказваецца! Звычайна я проста скардзілася, як мне не хапае часу, а потым рашыла перастаць і пачаць неяк гэты час шукаць. І вось цяпер мы вышываем разам. Канешне, гэты чалавек малы хоча мне дапамагаць вышываць мой малюнак, а не сваю аднаразовую талерку з дзіркамі. Часам мы нават дамаўляемся, што кожны вышае сваё. Але не заўжды...




Тое самае я рашыла рабіць са спортам і ёгай. І ведаеце што? Часам мы займаемся ёгай 5 разоў на дзень. Раздрукавала малюнкі Гапчынскай з пінтэрэсту. Люблю не магу!


Цяпер я скарджуся, што спорту ў маім жыцці часам замнога😁

А ў вас якія скаргі?

Добрага тыдню і смачнага Хэлоўіну! Мы ўжо кексы-прывіды гатавалі ў школе. Такія смачныя👻 


2022-10-10

Прыгажосць у кожным дні










 Часам я ізноў заўважаю жыццё вакол, спыняюся, атрымоўваю асалоду і фатаграфую. Пакуль толькі на тэлефон, але камэру ўжо хочацца даставаць часцей, толькі я не паспяваю за гэтым жаданнем...

Добрага працоўнага тыдню і прыгажосці восені 🍁

2022-10-03

Верасень 22










Верасень з кошыкамі, цукеркамі, букетамі, грыбамі, пагулянкамі, пірагамі, пікнікамі, гарачай гарбатай і гарбузом скончыўся. Месяц скончыўся, але не гарбуз :)

Непаўторнага кастрычніка 🍁