2015-09-12

Хатняя пані Панна-котта

Вітаю-вітаю!
Сёння я толькі на хвілінку завітала са смачным дэсэртам - панна-котта.
Вырашыла зрабіць, таму што пасля пераезду знайшлася пара пакункаў агар-агару. І як Вы ведаеце, я не люблю, калі што-небудзь прападае, таму паведамляю - нічога не прапала, а нават наадварот, не паспелася сфатаграфавацца :)


Першы раз рабіла з вяршкамі 10% тлустасці, атрымалася выдатна. Сёння рабіла на малацэ, таму што не было вяршкоў у краме, а асабна ў горад ехаць не хацелася. На малацэ таксама смачна, але не такі крэмавы смак. Больш падобна на штосьці дыетычнае. Але з малінай было вельмі-вельмі смачна :)
Рэцэпт прыблізны, таму што ўсё "на вока":

  • 0,5 л вяршкоў 10% тлустасці;
  • 2 ст.л. цукру з ваніллю (я паставіла літровую шклянку цукру з 2 галінкамі ванілі, такі водар - проста фантастычна :) І час ад часу дасыпаю свежы цукар, які працягвае набіраць водар ванілі);
  • прыблізна 5 г агар-агару.
Вяршкі з цукрам і агарам паставіць на павольны нагрэў. Варыць і варочаць лыжкай час ад часу. Варыць да з'яўлення добрага пару, але не да кіпню. Прыблізна 15 хвілін.
Зняць з нагрэву і пакінуць астываць. 
Павінны быць бачныя часцінкі заварыўшагася агару (вельмі-вельмі мелкія, але мне былі бачныя пасля таго, як я не да канца даварыла, паставіла ў лядоўню, нічога не застыла, варыла ізноў - і вось тады-та яны і з'явіліся :) - падобнае на мелены ў блэндэры банан з ёгуртам (гэта я пра часцінкі :). Нават пры пакаёвай тэмпературы пачынае гусцей пры астыванні. Пазней паставіць у лядоўню і чакаць пару гадзін :) І можна ласавацца :)
Калі дадаць кроплі дэсэртнага шакаладу пад час варкі, то атрымаецца шакаладная, калі не - то проста з ваніллю. Мой муж любіць шакалдную, таму выбіраць не прыходзіцца :)

Смачных выходных :)