2016-02-06

І так здараецца...

Вітаю!
Здараецца, што ў жыцці бываюць дрэнныя дні або падзеі... Як учора ў мяне. Сёння я адчуваю сябе значна лепш, не топпен, але лепш.
І вось учора здавалася, што адарвацца ад падушкі будзе вельмі цяжка, але я ня толькі адарвалася, але і штосьці намалявала...
Калі ласка :)


Я не мастак, я проста вельмі хачу навучыцца маляваць і не баяцца гэта рабіць. У маім жыццё ёсць рэчы, дакладней іх няма ў маім жыцці, але я б хацела, каб яны былі. Сярод іх і ёсць маляванне.
І вось учора я ляжала з тэмпературай і без думак, проста ляжала і чакала... Ня ведаю, што павінна было адбывацца, каб я зварухнулася з месца. Потым я падумала, што я тут зусім адна і што гэта ня правільна вось так ляжаць і шкадаваць сябе. Так можна і ўсё жыццё праляжаць, прахварэць, прашкадаваць і нічога не адбудзецца і ня зменіцца...


І я ўстала. Першым на вочы трапіла авакада, якое адзінока ляжала на падваконні... Я вырашыла даесці яго.
Я ўзяла лыжку мёду, намазала зверху на гэтае цуда і пачала есці. І такім прыгожым і смачным яно мне падалося. З кожнай лыжкай я адчувала, што мне становіцца лягчэй, з'яўляліся новыя думкі і ідэі. Нібы штосьці шчоўкнула ў сусвеце і ён пачаў круціцца наноў...
Мне здавалася, што нейкія перамены адбываюцца прама ў паветры вакол мяне... Я даела авакада, паклала скарлупу побач з сабою і пачала азірацца... І ўбачыла колеры, якія засталіся ад смачнага перакусу: некалькі адценняў зялёнага, прычым вельмі сакавітага такога, вясенняга. Рукі самі пацягнуліся за пэнзлямі... І не паспела я азірнуцца, як атрымалася тое, што атрымалася :)


Гэта цуд ці спаўненне мары?!
Я ні кроплі не мастак, я толькі хачу навучыцца...
Цудоўнага настрою і жаданняў, 
магчыма, яны могуць споўніцца!

2016-02-05

Адзінота...

Вітаю!
Адзінота як ніколі надышла сёння на мяне з тэмпературай і дрэнным адчуваннем...
Здавалася бы, што тут столькі людзей навокал, вакол рух, але ты як ніколі ў жыцці адзінокі, таму што побач няма родных людзей... Усё пустое...
Асабліва адзінокія выходныя, якія ня хочацца запаўняць кнігамі і слоўнікамі, тэлепраграмамі на замежнай мове, каб вучыць-вучыць-вучыць яе... Хочацца нейкага адпачынку, але адбываецца наадварот, што на выходных адбываецца самая інтэнсіўная праца ў навучанні. 
Але не ў гэтыя выходныя... У гэтыя выходныя адзінота ў абдымку з хваробай завалодалі мною, ад гэтага яшчэ складаней, таму што шкада часу, які сыходзіць дарэмна, таму што галава ня можа працаваць з тэмпературай...
Пішу, і думаю амаль над кожным сказам, у галаве замежныя словы... Гэта добра, іначай было бы вельмі сумна... Але ж усё ж такі таксама сумна... Сусвет, дай моцы вытрымаць усё! Асабліва гэтыя выходныя...