2016-05-12

Пра мора

Хэй-Хэй! 
Я думаю, што трэба патлумачыць, чаму я выкладаю сюды фотаздымкi. Гэта вельмi проста, мая мама ня мае iншай магчымасцi са сваiм iнтэрнэтам пагледзець iх :) таму толькi так, амаль бяз тлумачэння, запрашаю на мора. Калi ласка! 











Цудоўнага настрою, цеплыні i няхай побач будуць родныя i блiзкiя!
У iншым выпадку няхай яны маюць добры iнтэрнэт :)))

2016-05-11

Французскія дэлікатэсы :)

Бонжур!
Апiсаць падрабязна не хапае часу, на жаль... таму толькi фотаздымкi, калi ласка :)














Цудоўнага настрою :)

Маленькае квяточнае прывiтанне!


Квяточнага настрою :)

2016-05-09

Вясна ў Осла

Вітаю!
Пакуль я паспела напісаць гэты аповед і выкласці гэтыя фотаздымкі, у горад прыйшло лета :) Сапраўднае такое, з +22 цеплыні. А гэтыя фотаздымкі зроблемы ў дзень дажду, калі было вельмі халаднавата гуляць, і замест звычайнага шпацыру мы з мужам заходзілі ва ўсе крамы, якія сустракаліся па дарозе, каб трошкі сагрэцца і перачакаць дождж.
Але цеплыня была толькі часовай, а дождж так, як потым аказалася, не скончыўся да ночы, , таму вярталіся мы мокрымі, замерзлымі і з думкамі пра гарачы суп...
І вось у такія моманты ўся логіка і розум губляецца недзе па дарозе, здаецца, што яна адстае ад чалавека :) Таму што ў суп мы паклалі ўсё, што было ў лядоўні: замарожаны печаны селядзец, чырвоныя буракі, цыбулю, моркву, часнок і пюрэ з памідораў. Нават солі ў нас не было... Прысалілі сырам... І вось калі мы каштавалі, дагнала нас нашая логіка і розум, але тут просіцца слова "але". Таму што сапраўды гэта было смачна!!! Гэта было сапраўды вельмі смачна, сытна і адначасова вельмі лёгкая ежа. Я магу назваць гэты суп "селядзец пад шубай" у гонар вельмі папулярнай ў маёй сям'і салаты :)
Смачна, праўда, але паўтараць гэты вопыт, думаю, будзем толькі вось у такое надвор'е, іначай рука не падымецца так гатаваць у просты дзень :)
Ну і пара фотаздымкаў, якія сустрэліся па дарозе...


Півоні, сапраўдныя духмяныя півоні!


Квяточнага настрою!
І часу на ўсё!
Ну і смачных супоў, 
якіх мне ў цывілізаванай краіне дужа не хапае, нажаль :)

Чаму так, а не іначай?!

Дзень добры, панове :)
У чарнавіках ляжыць ужо шмат фотаздымкаў, якія хочацца паказаць і пра якія ёсць што расказаць.. Але ўсё так павольна рухаецца, а магчыма наадварот, што вельмі хутка бяжыць. Таму вось толькі цяпер, амаль месяц прайшоў, працягваю аповед пра падарожжа ў горад Гага, Галандыя.
Тут толькі мае дарагія знаёмыя, якіх мне пашчасціла сустрэць у садзе Кеўкенхов.
Запрашаю!


Я не прыхільнік заапаркаў, адкрытых фермаў або кантактных заапаркаў і такога падобнага. Мне шкада жывёл.
Я не набываю ні мяса, ні яйкі ў краме ўжо некалькі год. Я ведаю, як жывуць на прамысловых фермах жывёлы-птушкі, і мне іх вельмі шкада...


Але вось у гэтым парку для жывёлаў было зроблена максымальна добра і прадумана.
Па-першае, вялікая плошча. І шмат зялёнай травы і ежы.



Па-другое, у жывёлаў ёсць свая тэрыторыя, куды людзі не зайдуць і не будуць кранаць іх, калі яны, жывёлы, ня хочуць гэтага або баяцца. Яны проста сыходзяць туды і чалавек ня мае права туды ісці за імі.



Па-трэцяе, там увесь час знаходзіцца чалавек, які кантралюе, што адбываецца. І толькі ў яго на руках могуць знаходзіцца трУсы і куры :)



Канешне, няволя, яна і ёсць няволя. Але калі людзі думаюць пра жывёл, то гэта для жывёл азначае вельмі шмат. І выглядаюць яны добра, і адчуваюць сябе, я думаю, таксама лепш, чым у другім якім варыянце.


Вось гэтае маленькае казляня абсмактала ўсе мае пальцы :) Такіе маленькія зубкі мела ў роце, магчыма больш зубы рэзаліся, чым было галодным.



Ну і на дэсэрт засталіся парасяткі :) Такія яны былі тоўсценькія і маленькія. І вельмі прыгожыя!
І гэтая сустрэча, простае назіранне за жывёламі было нібы антыстрэсам, нейкім выратункам ад гораду і бегатні. Вось яны, капаюцца, певень спявае, казляняты скачуць па пяньках уверх-уніз і здаецца, што не існуе нічога больш значнага, чым вось так стаяць і глядзець на іхняе жыццё...
Знікаюць думкі, знікаюць пачуцці, становішся адзіным цэлым, таму што сваё жыццё становіцца таксама падобным на іхняе, дзе чалавек працуе на працу, каб пракарміцца, а яны "працуюць" каля талеркі, у зямлі для таго ж самага. Усё мы аднолькавыя, проста хтосьці больш парася, а хтосьці больш на казу падобны :)


Пасля такіх сустрэч і знаёмстваў большы смутак надыходзіць... Толькі цяжка сказаць, чаму так адбываецца...
Цудоўнага настрою, сонечнага надвор'я!
Ужо амаль лета! Амаль-амаль...
Я нават паспела абгарэць на сонцы, але гэта зусім другі аповед :)