2012-12-11

Змейкі :)

Блукаючы па сеціве, знайшла прыгожых змеек... Адразу загарэлася... І вось яны нарадзіліся:)
 
Эстэр
 
Ня ведаю чаму, але захацелася мне назваць яе так:) Гэтая маленькая прыгажуня нарадзілася першай:) Каб яна ня змерзла, апранула ў капялюшык і шалік з нямецкага махеру. Вельмі прыемны на водмацак фліс, дадае нейкай пяшчоты ёй. Валасы з мерыносу, прываляныя па ўсёй галаве:)
 Яна яшчэ зусім крываватая, але хутка будуць новыя:)
Яе шкада і прадаваць, яна нясе нейкае сонейка, нейкую ўтульнасць:)) Тым больш трошкі крываватая, застанецца ў краме, будзе абярэгам:)))

Бонік
 
Снежны хлопчык:) Сняжынкі намаляваныя белым акрылам:) Нейкі колер сіні мне ня вельмі падабаецца, вось і ўпрыгожваць неяк ня вельмі хацелася:( Але сняжынкі прыўнеслі нейкай весялосці:) Мне так здаецца:)

Ларыні
 
Навагодні спадар, ізноў мужчынка:) Мне здаецца, што ў наш час вельмі не хапае мужчын, вось і трэба іх ствараць, бо хто ж акрамя нас гэтым будзе заёмацца:)))) Вось тут змейкі, яшчэ ёсць у краме сапраўдныя гаспадары - стылізаваныя Цільды ў  беларускіх строях, вось там сапраўдныя мужчынкі:) Так што, калі бракуе, калі ласка, набывайце і ўсё будзе добра:) Але гэта я ўжо адышла ад тэмы:))))

Лёсік
 
Вось гэта кавалер, які сочыць за модай:) Хацела канькі зрабіць, але падумала куды яны яму:)))) Добра, што не зрабіла, так, мне здаецца больш цікава:)
Але планую і з канькамі зрабіць, і шмат чаго яшчэ:)))
Вельмі шкада, што часу бракуе...
 

2012-07-03

Сардэчна вітаю ўсіх, хто зайшоў да мяне ў госці!

Хацелася бы пачаць з чаго-небудзь уффффф... такога, што аж захапіла бы паветра :) але, на жаль, так ці будзе :) Буду старацца! Усім поспехаў і цудоўнага настрою!