2016-02-05

Адзінота...

Вітаю!
Адзінота як ніколі надышла сёння на мяне з тэмпературай і дрэнным адчуваннем...
Здавалася бы, што тут столькі людзей навокал, вакол рух, але ты як ніколі ў жыцці адзінокі, таму што побач няма родных людзей... Усё пустое...
Асабліва адзінокія выходныя, якія ня хочацца запаўняць кнігамі і слоўнікамі, тэлепраграмамі на замежнай мове, каб вучыць-вучыць-вучыць яе... Хочацца нейкага адпачынку, але адбываецца наадварот, што на выходных адбываецца самая інтэнсіўная праца ў навучанні. 
Але не ў гэтыя выходныя... У гэтыя выходныя адзінота ў абдымку з хваробай завалодалі мною, ад гэтага яшчэ складаней, таму што шкада часу, які сыходзіць дарэмна, таму што галава ня можа працаваць з тэмпературай...
Пішу, і думаю амаль над кожным сказам, у галаве замежныя словы... Гэта добра, іначай было бы вельмі сумна... Але ж усё ж такі таксама сумна... Сусвет, дай моцы вытрымаць усё! Асабліва гэтыя выходныя...


No comments:

Post a Comment