Добрага дню!
Пяты тыдзень быў часткова звязаны з Новым годам, але прысвячаўся раварам :)
Памятаю, у дзяцiнстве ў мяне быў ровар на тры колы, потым нейкi спартовы, але замаленькi для мяне.... а мне хацелася з кошычкам наперадзе, каб вазiць што-небудзь... I, канешне, каб гэта быў дзявочы ровар.
Цяпер у мяне менавiта такi, як мне хацелася ў дзяцiнстве. Я люблю на iм ездзiць. Тым больш што тут, у Турку, усё для гэтага зроблена. Нават у мароз i снег я выкарыстоўваю ровар 😂 Той яшчэ атракцыён, скажу я вам, але мары спаўняюцца, а гэта добра!
Запрашаю, мой тыдзень равароў!
Калi ласка!

Жоўты ровар i гартэнзii быў апошнiм на тыднi, але з усяго тыдню ён мне больш за ўсё падабаецца. Пагэтаму iдзе першым.
Дзе логiка? Якая логiка?! 😄

Як я ўжо тлумачыла, тыднi-малюнкi пачалiся ў снежнi. Менавiта гэтыя малюнкi зроблены ў канцы месяца, перад Новым годам. Я спрабавала стварыць сабе святочны настрой 😆 Елкi мы ня мелi, агеньчыкаў таксама... Усё было толькi ў малюнках.



Навагоднiя святы i Санта развiтваюцца з намi да наступнага году :)


Апошнiя малюнкi - адразу мара пра вясну. Вось так усё проста :) Скончылiся калядныя святы, пачынайся вясна з кветкамi i фарбамi.
Чаму я так спяшаюся? Не зразумела. Як я пiсала вышэй - нiякай логiкi.
Прыемна пазнаёмiцца 😄
Тэма наступнага тыдню выйшла з гэтага. Здагадаецеся якая была?
Цудоўнага настрою i прыгожага дню!
No comments:
Post a Comment