Вiтаю!
Ну вось я, нарэшце, дагнала свой марафон i тут. Учора пачала новы тыдзень, а гэта апошнi. Так здорава маляваць тое, што падабаецца :) Вось цяпер i прыгатаваць захацелася што-небудзь з гэтай прыгажосцi.
Памятаю кнiгу з дзяцiнства, у якой галоўны герой мог атрымаць усё, што намалюе:) Вось так i я цяпер.
Калi ласка, тыдзень капкейкаў.


У Фiнляндыi святкуюць 14-га лютага ня столькi дзень закаханых, колькi дзень сяброў. Магчыма да гэтага свята, а магчыма проста так амаль уся крама сёння была запоўнена людзьмi пенсiйнага ўзросту, а гэта не беларускiя 55, а фiнскiя 65 i вышэй... Мне здалося, што ў гэты момант толькi я адна была там маладой толькi знешне, а ўсе астатнiя пакупнiкi мелi маладую душу, белыя валасы i светлыя твары. I такiя яны прыемныя i трошкi смешныя... Капашылiся каля вiтрын з кветкамi, штосьцi гучна абмяркоўвалi, неслi па некалькi букетаў руж, цюльпанаў... Куплялi ружовыя сардэчкi-пячэнькi. Можна сказаць, што ня проста хадзiлi па краме, а ляталi... Прыемна было назiраць за iхняй радасцю i натхненнем. .
У вынiку вярнулася я да хаты з насеннем кветак 😆 Не, букеты не для мяне. Расадай займацца куды прыемней. Ну вось гэта нармальна, не?
.
Ужо ж i пасеяла, i настрой падняўся, i малюнак ёсць, i сняданак заўтра будзе незвычайны 😉 Ужо запланавала. А ўсяго-та пасеяла кветкi 😂 Каб ведала раней, што так будзе, цыбулю бы на шчыпяры пасадзiла. Больш карысцi, i па марозе ехаць роварам ня трэба😂
Ну хто так яшчэ можа?! Толькi я!


Малюнак зрабiла, але ён мне так не падабаецца, што ўпершыню вырашыла перароблiваць, але потым падумала, што ня буду... Я вучуся, i ў першую чаргу вучуся адчуваць сябе, а тут адчувала, што нiчога добрага з гэтага ня выйдзе... Неабходны адпачынкi ад любой дзейнасцi, ад любых спраў, iначай можна дайсцi да крайнасцяў i ня ведаць, як адтуль выбрацца.
.
Гэты малюнак - урок, якi я добра засвоiла, спадзяюся. Пагэтаму слухайце сябе, часам кажыце шчыра "не", чым "так" з неахвотай. I будзьце шчаслiвымi кожны дзень, а ня толькi ў сонечны!


Гэтую радасць вы ўжо бачылi :)

Апошнi :) Незаўважна тыдзень праляцеў, звычайна падганяю, баюся за вынiк... А тут i не атрымалася штосьцi, i не заўважыла я гэтага тыдню.
Цудоўнага настрою i добрых выходных!
No comments:
Post a Comment