2017-02-05

Сняданкi 15-21/365

Добрай ранiцы!
Сняданкi так улiлiся ў маё жыццё, што муж, перад тым як адкусiць што-небудзь, пытаецца цi сфатаграфавала я ўжо 😂 Бедны муж!
Але яму таксама цiкава, ну я так думаю :)
Калi ласка, яшчэ адзiн тыдзень!


21. Нядзелька. Фiнскiя пiражкi з рысам i яйкам. 
Karjalan Piirakka (Karelian Pie) With Egg
.
Вось яшчэ адна традыцыйная страва: пiражкi з рысам. У Расеi называюць такiя калiткамi, але пякуць не з рысам, а з бульбай. Тут можна сустрэць таксама з бульбай, з морквай, з рысам... На любы густ.
.
Што тычыцца iнгрыдыентаў: рысавая каша на малацэ, цеста з iржаной мукi. Пасля печкi абмазваецца сумессю масла i малака, каб змякчыць цеста. Асобна гатуецца яечнае масла: проста варанае яйка перацiраецца са сметанковым маслам. Але я ела проста з яйкам, а то столькi масла я не магу з'есцi 😅
.
Асаблiвага захаплення ад гэтых пiрагоў няма, але тут гэта класiка сняданкаў ☝


20. Субота. Булкi з цынамонам.
Cinnamon roll
.
Хоць кожны дзень ела бы такi сняданак, каб ён не застваўся на баках 🙃 Паспрабавала новае фармаванне... Атрымлiваецца больш сухавата, чым звычайна, але таксама смааачна!


19. Пятнiца. Грэчневая каша з варэннем бруснiцы-грушы, цынамонам i прарошчанным насеннем люцэрны. 
Rye porridge with lingonberry jam, cinnamon and medicago seedlings.

У гэтай сонечнай Фiнляндыi пакуль дачакаешся сонейка, то можна iсцi на вячэру, а не на сняданак 😂
Але ж пра сняданак: ржаная каша з варэннем бруснiцы-грушы (хатняе, амаль бяз цукру), цынамонам i прарошчанным насеннем люцэрны.
Гэта фiнская традыцыйная каша, але з невялiчкiмi зменамi: у арыгiнале са свежых/марожанных бруснiц робяць пюрэ i на iм вараць ржаную кашу каля 45 хвiлiнаў. У мяне жа было толькi варэнне, а 45 хвiлiн не было 🙃 Але каша атрымалася смачная! Густая, падобная да ячневай... калi варыш, а там цвердаватыя крупiнкi застаюцца. Вось менавiта гэтая цвердаватасць мне i падабаецца ў такiх кашах.
I сёння я першы раз у жыццi ела ржаную кашу. Адназначна не апошнi.


18. Чацвер. Хлеб, авакада, зялёная салата, салёны ласось, лiмон i крэс-салата.
Bread, avokado, sallad, salted salmon, lemon and garden cress (seedling)
.
Ведаеце, як гэта адбываецца? Пасля начной працы i трох будзiльнiкаў муж прачынаецца: "Я спазняюся! Я спазняюся!!!" З'ядае бутэрброд, а потым: "Ааааа, мне ж а дванаццатай трэба быць..."
Але планавалася каша...


17. Серада. Хлеб, авакада, вяленыя памiдоры, прарошчаннае насенне люцэрны i яйка.
Bread, avokado, sun-dried tomato and medick/burclover/medicago (seedling).
.
Праросткi люцэрны я выкарыстоўваю да бутэрбродаў, кашаў, смузi...
Вырастае хутка i много. Паспявай з'ядаць. Яшчэ так растуць у мяне крэс-салата, капуста i насенне сланечнiку. Вiтамiны :)


16. Аўторак. Хатняе масла з арахiсу з яблыкам.
Apple with peanut butter 👍😋
.
Сёння штосьцi незвычайнае! Муж кожны раз кажа, што раней хоць было зразумела, як есцi... А цяпер спачатку праходзiць iнструктаж: вось гэта макнi сюды, потым зверху вось гэта, а потым усё гэта вось так у рот 😂
Карацей, весела жывем!
.
Хатняе масла з арахiсу з яблыкам. Вельмi смачна i вельмi тлуста! Можаце падумаць, што праз паўгадзiны я iзноў захачу есцi, але ўжо праверана не адзiн раз, што пасля яблыка з гарэхамi вельмi доўга есцi ня хочацца. Толькi пiць :)
Раней мы масла елi з хатнiм хлебам i варэннем! О, гэта проста бомба! Вельмi-вельмi смачна! Ды i такое масла можна зрабiць з розных гарэхаў. Каму што падабаецца: i грэцкiя, i арахiс, i лясныя... Галоўнае цярпенне, ды не перасмажыць гарэхi. I можна ласавацца! 
Вось тут я пра масла з гарэхаў пiсала раней.


15. Панядзелак. Аўсяныя вафлi з хатнiм шакаладам i хурмой. 
 Waffles with chocolate and persimmon.
.
Добрага панядзелку!
Я, як звычайна, буду есцi свой бутэрброд з яйкам i авакада,😂 а Вам прапаную вафлi👌 Раней я часта гатавала iх на сняданак, таму што парай штук можна быць сытым. Ды i разнастайнасць рэцэптаў не надакучвае: аўсяныя, грэчневыя, веганскiя, больш падобныя да хлеба... Можна i ў бутэрброды, i на дэсэрт. Вельмi добрая iдэя! Шкада, што ў мяне цяпер няма вафельнiцы.
.
А на фотаздымку адзiн з маiх сняданкаў пару год таму :)

Смачных сняданкаў i цудоўнага настрою!

No comments:

Post a Comment