Вітаю-вітаю!
Я ізноў з качаняткамі, яны такія прыгожыя і мілыя, што імі цяжка не захапляцца :)
Хвосцікі пушацца, нібы дзьмухаўцы.
А калі ядуць, то ўсім сваім маленькім тулавам трасуцца :)
І маленькія такія, улязаюць у далонь. І лёгкія, нібы пушынкі...
А пройдзе пара месяцаў, і іх будзе не пазнаць і не паверыць,
што гэтыя таўкачы былі на далоні :)
Цудоўных выходных і добрага настрою :)
No comments:
Post a Comment