2015-05-27

Пра надвор'е

Учора а дзевятай вечара прыйшлі з мужам з гароду. Добра, што паспелі ўсё птаства загнаць у курнік, закрыць плёнкай расаду...
І толькі зайшлі ў хату, як пачаў "барабаніць" у шыбы, крышу град. Такім памерам быў, як яйка галубоў. Проста жах! І страшна. Нават сабака спачатку лавіў гэты град, а потым заскавытаў і схаваўся ў сені :)


А потым была навальніца і проста дождж да самай раніцы, два разы знікала святло, думала ісці ўжо пад дождж мыцца пасля гароду :)
А наш Тор як толькі пачуў гром, пачынаў на яго брахаць :) Так смешна :)
І вось сёння ўвесь дзень ідзе дождж, куры сядзяць у курніку, а вось маленькія качаняткі не паспелі схавацца, змоклі і адзін сдох :( А аднаго паспела адагрэць, цяпер носіцца па хаце, не злавіць.
Абяцаюць цяпло, хутчэй бы ўжо, а то вельмі сумна ад такога надвор'я.
Пайду, прыгатую што-небудзь смачнае, раз так :)


А якое ў Вас надвор'е?

No comments:

Post a Comment