2015-05-16

Калі свята кожны дзень...

Вітаю!
Вось бывае так, што прачынаешся раніцай, а настрой ужо святочны проста так...
Гатуеш сняданак, звычайную кашу з яйкам і тварагом, а настрой паляпшаецца, таму што свята ў душы проста так...
Едзеш у горад па справах, набываеш прадукты, а настрой яшчэ паляпшаецца, таму што час ідзе. І час падыходзіць да сустрэчы са сваякамі. А якая сустрэча праходзіць без чагосьці смачнага?! У нас не праходзіць :) Таму вырашана было купіць кавун, рызыка вялікая, канешне, але гэта таго каштавала: кавун з Ірану, салодкі, сакавіты і такі водар, ммммм... Вось яно, лета, амаль пачалося :)


Смачнай садавіны і цудоўных выходных :)

No comments:

Post a Comment