2015-05-04

Новыя жыхары

Вітаю!
Вось якія ў нас новыя жыхары ў курніку. Бройлеры. Такія смяшлівыя камочкі, маленькія таўкачы, таўкуць і таўкуць адзін аднаго :) А калі хтосьці знойдзе кавалачак чагосьці смачнага, то замест таго, каб проста з'есці, бяжыць і крычыць, хоча схавацца, а атрымліваецца, што паказвае ўсім, што ў яго ёсць. І ў выніку дваццаць кураняткаў носяцца як не зусім у розуме, каб адабраць гэты кавалак адзін у аднаго. Могуць і проста згубіць, так і ня з'еўшы :) Але я думаю, што тут для іх галоўнае працэс, а не вынік :)


Цудоўнага дню :)

No comments:

Post a Comment