Вось так звычайна, толькі пяку хлеб, застаецца закваска і стрымацца, каб не напекчы тоўстых, духмяных аладак немагчыма :)
Раблю проста і "на вока":
- да закваскі дадаю два-тры хатнія яйкі
- каля 0,5 л хатняга малака
- мукі столькі, каб было густаватае цеста
- пакідаю на ноч, каб закваска пачала працаваць (у лядоўні, іначай перакісне)
- і раніцай можна пекчы такіх пузанчыкаў :)
Мы любім есці са смятанай, варэннем, калі ёсць тварог, то з тварагом і мёдам.
Вельмі смачна! І водар хлеба лятае па хаце, і пахне нейкай утульнасцю ад гэтага :) Ці не так?!
Смачна есці і цудоўных выходных :))))
А ўжо яны хутка!
No comments:
Post a Comment