2015-05-25

Хатняе марозіва

Вітаю!
Вось бывае так, што ў лядоўні штосьці прападае, і ў выніку з гэтага атрымліваецца вельмі смачная страва, якая і стварае настрой :) Так і сёння, у нас прападалі вяршкі, вось звычайныя такія вяршкі 32% тлустасці. Стаялі яны і сумавалі, пакуль я пра іх не ўзгадала... Так і атрымалася марозіва. Калі ласка!


Увогуле быў спачатку рэцэпт марозіва з кнігі, але аказалася, што паловы таго, што трэба няма, а ёсць толькі вяршкі. Таму марозіва гатавалася "на вока", як звычайна ў мяне :)

Што і як:

  • 2 шклянкі вяршкоў 32% тлустасці (кожная па 300 г);
  • карычневы цукар - 100 г;
  • крухмал кукурузы - 10 г;
  • ваніль.
Адну шклянку вяршкоў пакінуць у лядоўні. Другую падзяліць на дзве часткі: адну змяшаць з крухмалам, каб не было камячкоў. Другую змяшаць з цукрам і паставіць на пліту, пастаянна перамешваць і давесці да моманту, калі пачне кіпець. Дадаць вяршкі з крушмалам і хутка-хутка перамяшаць, каб крухмал заварыўся і вяршкі загусцелі.
Так было ў рэцэпце, а я пабаялася, што вяршкі "збягуцца", таму проста грэла вяршкі, пакуль цукар не растварыўся. Дадала вяршкі з крухмалам і заварыла гэты кісель, пастаянна перамешваючы. Пакінула астываць.
Затым, як гэты кісель астыў, узбіла другую частку вяршкоў у густую пену, дадала кісель, перамяшала і паставіла ў маразілку, і перамешвала кожныя 30 хв. першыя пару гадзін.
Канешне, калі ёсць прылада рабіць марозіва, то прасцей. Я перамешвала сама.
І праз некалькі гадзін можна ласавацца :) З ягадамі вельмі смачна, асабліва, калі шмат ягад, бо марозіва атрымліваецца вельмі тлустым. У наступны раз буду рабіць з малаком, як напісана ў рэцэпце.
Але гэтае марозіва атрымалася вельмі добрай альтэрнатывай марозіву з крамы, якое мы ня вельмі паважаем :))) Таму запрашаю на марозіва, тым больш, што хутка будуць свежыя ягады.



Смачнага марозіва і цудоўнага настрою :)

No comments:

Post a Comment