Вітаю!
У мяне дні праходзяць незаўважна: ложак, куратнік, рамонт, час ад часу перакусіць, добра калі памыцца :) І трошкі сну, і ізноў куратнік, рамонт, гарод, ложак. А між гэтым узгадаць пра сняданак, ці гэта ўжо абед, а можа і час вячэры...
Карацей, гарачая пара, і так праходзіць дзень за днём, вось ужо і травень. А гэта значыць, што навокал усё цвіце і дорыць прыемныя водары, водары вясны і ранняга лета.
Добра, што застаецца трошкі часу, каб заўважаць змены :)
Мускары
Навінка майго садку: белыя мускары.
Сама здзівілася, калі ўбачыла ў сябе, нават ня памятаю, дзе іх купляла :)Цікавыя такія кветкі, мне пастаянна здаецца, што будуць сінець :) А яны застаюцца белымі і прыгожымі, такімі святочнымі, нібы нявестны ў садку.
Квяточнага настрою :)
І цяпла, цяпла, цяпла!
А я паляцела з фотаапаратам, нібы пчолка, можа яшчэ дзе якая кветка зацвіла...
No comments:
Post a Comment