2015-05-06

Пра новых жыхароў нашага курніку

Вітаю-вітаю!
Навокал ня толькі ажывае прырода, але і нараджаюцца качаняткі. Таму вітайце: пекінскія качкі і індыйскія бегункі :)


Чорненькія - бегункі. Такія капашолкі, проста не ўтрымаць, толькі адвернешся, а яны ўжо выскачылі з корабу і шпацыруюць па кухні. Пакуль трымаю ў хаце, на вуліцы надвор'е зменлівае, то цёпла, то вось дождж ідзе ўвесь дзень...


Гэтыя маленькія таўкачыкі, формай нагадваюць лодачкі. 
Такія лёгкія пушынкі, мяккія і прыгожыя. 


Сфоткаць нерэальна, сто рухаў у хвіліну, а можа і больш.
Зняла нават відэа, але з маім інтэрнэт выкласці сюды нерэальна, канешне, але выглядае смешна. Як-небудзь у іншы раз :)


Добрага надвор'я і сонейка, толькі пра сонейка я апошнія дні і мару :)

No comments:

Post a Comment