Вітаю!
Апошнія тыдні працы на гародзе праходзяць незаўважна: ад цямна да цямна :) Калі можна так сказаць. Але вельмі заўважна для майго мужа, бо перабіваецца чалавек з хлеба на ваду. Добра, што хлеб хатні, іначай увогуле сумна было.
І вельмі ён радуецца, калі надвор'е псуецца, тады ёсць што есці, смачна і ўтульна ў хаце.
Вось у такі дзень і былі прыгатаваны макароны з брокалі, вельмі проста, лёгка і смачна.
Асаблівага рэцэпту няма, проста адварыць замарожаную брокалі, падсушыць на патэльні з лыжкай аліўкавага алею. Тым часам адварыць макароны, дадаць да брокалі, дадаць тварожны сыр. У маім выпадку гэта была рыкота. Перамяшаць і можна частавацца :)
Смачна есці!

А ў нас дождж працягваецца, а значыць будзе яшчэ штосьці смачнае :)
Цудоўнага настрою!
No comments:
Post a Comment