Вясна - гэта здорава, прыгожа, але пакуль ня вельмі цёпла.
І надвор'е такое не прадказальнае, што дзіву даешся. Вось толькі дзьмуў моцны вецер, але свяціла сонейка. І раптам надышлі хмары, усё сцямнела і паліло як з вядра. Як так?!
А я ў гэты час у гародзе, лаўлю малых куранятак :))) І толькі я ўсіх схавала, як дождж скончыўся. І такія фантастычныя дзве вясёлкі зайгралі на небе.
Пакуль я збегала за фотаапаратам, дык адна амаль схавалася.
І так дзіўна назіраць: перад сабой бачыш вельмі яркую вясёлку на шэрым небе...
А ззаду зіхаціць сонейка :) Так прыгожа!
Сонейка перамагае :) Дай Бог, каб было цяпло, так гэтага не хапае...
Цудоўнага настрою і цеплыні :)))
No comments:
Post a Comment