Вітаю!
У нас сёння быў вельмі позні сняданак: каля трох гадзін дня :) Справа ў тым, што хадзілі ў лес на шпацыр, потым вырашана было смажыць мяса, а значыць трэба раскласці вогнішча. Вось так і зацягнулася, але мы не галадалі, мы снедалі ў першы сняданак садавінай, пакуль гулялі па лесе. Бралі з сабою яблыкі, грушы, бананы. Таму што хтосьці спаў, а хтосьці суніцы палоў з васьмі раніцы :)
А вось на сняданак-абед: смажаная качка з гароднінай. Калі ласка!
Рабіла вельмі цікавы марынад:
- дзве качыныя грудкі парэзаць на кавалкі;
- адзін вялікі аранжык (сцерці цэдру і выціснуць сок);
- адна зорка бадзьяну (змалоць);
- 1 ч.л. з горкай цынамону;
- 1-2 ст.л. мёду.
Марынаваць ноч у лядоўні. Затым смажыць са свежымі грыбамі і памідорамі.
Атрымліваецца незвычайна! Вельмі сакавітае, мяккае і проста нерэальна смачнае мяса.
Гэты марынад падыходзіць толькі для качкі.
Пра іншае мяса напішу як будзем смажыць :)
Смачных выходных :)
Сезон смажанага мяса адкрыты!
No comments:
Post a Comment