Skip to main content

Posts

Featured

На дне

  Трэба ўвесці новы тэг #штодзённыяпакуты або #нататкісадна. Бо я не ўпэўнена, што магу пісаць сёння, але гэта ўсё, што я ведаю... Я сяджу на падлозе ў вялікім пакоі. Час 17.15. Побач мой малы. Ён вельмі заняты сваім лега. І адначасова напявае нейкую песню ўжо другую гадзіну. Час ад часу ён просіць дапамогі ў пошуку якой-небудзь частачкі: ці можа хто-небудзь дапамагчы? А дапамагчы магу толькі я. Галава мая, як у тумане. Яшчэ не прайшла хвароба. І мала я спала ўначы сёння. Бо нешта мне так турботна. Хочацца плакаць.  Па дарозе на працу. На працы. Я ўзяла накірунак на заканчэнне пакутаў, але яны нешта не хочуць заканчвацца. А можа я проста ізноў стамілася. Другі тыдзень пачаўся пасля вакацый, а я ўжо не адчуваю, што былі гэтыя вольныя дні. Таксама ўжо два тыдні я не п'ю кавы, каб меней раздражняць свае мазгі і сон. Але гэта мала дапамагае. Вага нарасла. Толькі я радавалася 62 кг, як 64 кг ізноў на вагах. Жах... Чытаю кнігу "Всё закончится, а ты нет". І плачу праз кожны сказ...

Latest posts

Гарэшкі

Дамок

Ялінка

Проста прыгожы дзень❤️

Пагулянка

Parmigiano Reggiano 🧀

Вязаная камізэлька

Пра падарункі і lego

Калядныя кексы

Печыва курабье