На дне
Трэба ўвесці новы тэг #штодзённыяпакуты або #нататкісадна. Бо я не ўпэўнена, што магу пісаць сёння, але гэта ўсё, што я ведаю...
Я сяджу на падлозе ў вялікім пакоі. Час 17.15. Побач мой малы. Ён вельмі заняты сваім лега. І адначасова напявае нейкую песню ўжо другую гадзіну. Час ад часу ён просіць дапамогі ў пошуку якой-небудзь частачкі: ці можа хто-небудзь дапамагчы?
А дапамагчы магу толькі я. Галава мая, як у тумане. Яшчэ не прайшла хвароба. І мала я спала ўначы сёння. Бо нешта мне так турботна. Хочацца плакаць. Па дарозе на працу. На працы. Я ўзяла накірунак на заканчэнне пакутаў, але яны нешта не хочуць заканчвацца. А можа я проста ізноў стамілася. Другі тыдзень пачаўся пасля вакацый, а я ўжо не адчуваю, што былі гэтыя вольныя дні.
Таксама ўжо два тыдні я не п'ю кавы, каб меней раздражняць свае мазгі і сон. Але гэта мала дапамагае.
Вага нарасла. Толькі я радавалася 62 кг, як 64 кг ізноў на вагах. Жах...
Чытаю кнігу "Всё закончится, а ты нет". І плачу праз кожны сказ. Пляную купіць яшчэ дзьве іншыя кнігі аўтара. Так кранае за душу! Так кладзецца добра, утульна. Хочацца верыць, што так будзе. Як так сталася, што я ізноў на дне?
На стале цюльпаны. Свежыя. І ад лега, лега ў нас паўсюль ужо. Частачкі лётаюць ва ўсе вуглы часам, калі нешта не атрымоўваецца :)
Цюльпаны - як напамін, што вясна ідзе. Вясна ўжо блізка. І ня важна, што вельмі марозна і гурбы снегу да калена. Але вясна блізка🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷🌷






Comments
Post a Comment