Вязаная камізэлька
Я яе скончыла! Гісторыя камізэлькі пра тое, як ня трэба адкладаць справы і як важна ставіць мэты.
Я пачала вязаць гэтую камізэльку ў 23 годзе. І скончыла вось учора... Звазіла яе ў Нарвегію, там трошкі павязала. І заставаліся толькі плечы на спіне. І гэта так было марудна.... Дакладней, мне так уяўлялася. І вось я разбірала рэчы і знайшла гэты недавязак. Ці выкідаць, ці давязваць. Тыдзень хадзіла вакол і потым узяла і давязала за паўгадзіны, яшчэ паўгадзіны спатрэбілася на тое, каб схаваць кончыкі ўсіх нітак! Гадзіна і болей за два гады!
Такі мне ўрок! Ня трэба пакутваць, а трэба ставіць мэты і мяняць сваё жыццё. Вось і пабач, куды гэта прывядзе :)
Прыемных мэтаў і іх спаўнення!





Comments
Post a Comment