Балёнікі пад столлю або як хутка стварыць святочны настро🎈

 



У дзяцінстве баленікі, якія вісяць у паветры, заўжды выклікалі захапленне. І прыгожыя фотаздымкі, са столлю ў балёніках, адразу кідаюцца ў вочы. Але кошты гэтага газу даволі вялікія. Я ніколі бы сама не прыдумала такое, але вось пінтэрэст падказаў, што на папяровым скотчы балёнікі даволі добра прыклейваюцца да столі і прыгожанька вісяць. А даўгія стужкі, якія закручваюцца, ствараюць незвычайнае хараство 🎈 

Галоўнае папярэдзіць некаторых малых, што калі спрабаваць адляпіць скотч, то балёнік лопаецца, але гэта адбываецца так хутка, што немагчыма паспець гэта зрабіць....



Цудоўнага настрою!

Comments

Popular Posts