Вафлі
На выходных мы звычайна пячэм вафлі або наліснікі на сняданак. І снедаем адначасова, пакуль ежа пячэцца. На гарачых вафля сыр так добра расцякаецца.... Смаката!
0.5 л вадкасці (малако, какосавае малако, кяфір, ёгурт, камбуча або нават і вада)
6 яек
Шпітат свежы або замарожаны/ ліставая капуста
Прабіць блэндэрам.
Дадаць 350 г мукі (пшанічнай або безглютэнавай, грэцкай або кукурузнай, аўсянай)
2 малыя лыжкі пітной соды
1 малая лыжка канэлі, кардамона або смаку для пірагоў
125 мл алею або сметанковага масла
Змашаць і даць 30 хв пастаяць.
Можна дадаць замарожаных брусніц, зялёнага гароху, кукурузы, фасолі варанай...
Можна штосьці адно, але і ўсё разам працуе добра:) я дадавала :) Гэта падвышае ўтрыманне бялку. На фотаздымку вафлі з какосам і брусніцамі.
Мне вельмі падабаюцца вафлі з курузай. Карацей, на ваша густ :)
Часам я дадаю какао і змеленыя сушаныя ягады. Раблю заўжджы безглютэн. Калі надта густое выходзіць, то можна дадаць болей вадкасці. Нацерці морквы, яблыка, гарбуза або кабачка... Гэта ўсё так добра выходзіць. І потым зручна дзіцю зрабіць такі бутэрброд замест хлеба, дзе куча рознай гародніны.
Смачна есці ❤️
.




Comments
Post a Comment