Адвент каляндар

 


Гэтым годам у нас тры календары на снежань: паштоўка з вакенцамі-малюнкамі, з гарбатамі ад Clipper і вось такі з падарункамі-заданнямі.

Гарбаты ня вельмі смачныя. Я ўжо адвыкла ад штучных водараў, бо п'ю звычайна або зёлкі, або проста зялёную гарбату. А тут гэтыя водары замінаюць проста. Дзіўна, як мяняюцца густы. Тое ж і з цукеркамі. Адзін цукар, ніякіх асабліва смакаў ці водараў сапраўдных... які сэнс такое есці... А колькі мы такога з’елі за нашае жыццё. Сумна...

Свой каляндар я раблю ўжо многа год. Мне падабаецца плянаваць розныя цікавосткі: паехаць на калядны кірмаш, зрабіць паштоўкі, выразаць сняжынкі, пекчы імбірнае печыва... І час ад часу атрымоўваць невялікія падаруначкі: штосьці для паштовак, напрыклад, дзіраколы. Цацкі на ялінку. Цацкі, з якімі можна гуляцца. Глядзець калядныя фільмы ці ўпрыгожваць ялінку... Гэта цудоўна! І маё малое чакае кожны дзень, што жа там, у скрыначцы. І скрыначкі гэтыя можна выкарыстоўваць не адзін год, думаю❤️ калі дажывуць 😂

Аднойчы ў нас быў каляндар з сочывамі! Але цяжка было іх есці кожны дзень, хоць і былі маленькія слоікі. Але смакі ўсе былі амаль як адзін, бо многа цукру там было. А які ў вас быў самы добры каляндар? Ці быў які ня вельмі?

Вясёлага снежня!

Comments

Popular Posts