Калядны кірмаш

 


















Пісаць аповеды штодня даволі складана, бо буднімі днямі няма пра што і пісаць. Дарога да працы, дарога з працы... А вось на выходных, пасля суботняга адсыпнога, мы паехалі на калядны кірмаш у Хельсінкі. Надвор'е было дажджлівым. Мы паелі перад выхадам, але толькі зайшлі на кірмаш, як маё малое адразу: есці хачу! Так хачу! Такі я галодны! Так мне халадно! Ратуйце! Нібы год не еў... прыйшлося купіць спачатку кілбасу з лося, у якой, напэўна, адзін толькі пах лося... Што можа і добра, бо шкада гэтага лося. Пра склад кілбасы я старалася ня думаць, бо яшчэ адну купляць не плянавала, хоць і нехта прасіў. Дамовіліся на рысавую кашу. Тут жа рысавая каша гэта традыцыйная калядная каша, з канэллю. Але тое, што мы атрымалі, была ўжо проста размазня ў канцы дню. Шкада 4 эўра. Калі ў хаце  такое гатаваць, то атрымоўваецца проста смаката! Плянуем на выходных зварыць 😋
Было прыгожа! Мала людзей, многа вагеньчыкаў, шмат месца, дзе пасядзець на футрах. Прыемная пагулянка атрымалася!
Цудоўнага настрою і смачнай кашы!

Comments

Popular Posts