2015-05-30

Вязанне, або crazy knitting

Вітаю!
Цяпер такі час, што на сняданкі часу няма: устаю, пакуль муж спіць адкрываю птаства-цяпліцы, кармлю, потым іду палоць. Між гэтымі справамі з'ядаю яблык ці ёгурт з бананам.
Прачынаецца муж у той час, як я ўжо снедаю чым-небудзь простым, бо часу, каб прыгатаваць есці, няма. І пакуль спёка на вуліцы, вучуся, кармлю мужа, прыбіраю хату. Ніякай рамантыкі апошні час :( Нават стол і стульчыкі для вуліцы засталіся ў бацькоў, няма за чым есці на вуліцы, а так хочацца.
Таму каб не было сумна, выкладаю сваё вялікае вязанне :)


Чаму crazy knitting? Таму што пакуль я вязала з мяне муж пасмейваўся, але потым, як скончыла, то вельмі здзівіўся :)

Ніткі Moorland aran 375 ад кампаніі King Cole.
Вязала адным кавалкам, каля метру даўжынёй. А потым сшывала.


 Вязала яшчэ ў снежні 2014, але вось выкласці рукі не даходзілі...


Атрымалася вельмі зручная коўдра-швэдар. Вельмі цёплая і мяккая. Больш я ня мерзну, ні разу пасля таго, як звязала :) паўсюль са мною гэтая прыгажосць :)


Прыемнага вязання і цеплыні :)
І смачных сняданкаў!

No comments:

Post a Comment