2015-05-03

Мускары, або кветкі, кветкі і кветкі :)

Вітаю!
У мяне дні праходзяць незаўважна: ложак, куратнік, рамонт, час ад часу перакусіць, добра калі памыцца :) І трошкі сну, і ізноў куратнік, рамонт, гарод, ложак. А між гэтым узгадаць пра сняданак, ці гэта ўжо абед, а можа і час вячэры...
Карацей, гарачая пара, і так праходзіць дзень за днём, вось ужо і травень. А гэта значыць, што навокал усё цвіце і дорыць прыемныя водары, водары вясны і ранняга лета.
Добра, што застаецца трошкі часу, каб заўважаць змены :)

Мускары


 Навінка майго садку: белыя мускары.
Сама здзівілася, калі ўбачыла ў сябе, нават ня памятаю, дзе іх купляла :)


Цікавыя такія кветкі, мне пастаянна здаецца, што будуць сінець :) А яны застаюцца белымі і прыгожымі, такімі святочнымі, нібы нявестны ў садку.


Квяточнага настрою :)
І цяпла, цяпла, цяпла! 
А я паляцела з фотаапаратам, нібы пчолка, можа яшчэ дзе якая кветка зацвіла...

No comments:

Post a Comment