2015-05-09

Кветкі - нашае ўсё :)

Вельмі насычаны дзень сёння :)
Як стрымацца, не выклаўшы сюды ўсе ўражанні... Ну амаль усе, фотаздымкаў яшчэ на два аповеды хопіць.
Цяпер пра кветкі, кветак шмат, усе розныя і такія прыгожыя. Вельмі люблю такую сонечную вясну, але такой прыгожай вясне папярэднічалі тры халодных і дажджлівых дні. І вось цяпер усё буяе :)))) Заўтра трэба пачынаць касіць...
І зацвітаюць кветкі - фіалка


Гіацынт
Такі салодкі водар!!! Ідзеш па сцяжынцы, і галава так і круціцца, каб знайсці, што так смачна пахне :) А гэта прыгажун гіацынт усміхаецца...


Блакітныя мускары
Вось былі ўжо сінія, белыя, гэта блакітныя...


Тут я таксама чакала, что пачнуць сінець, але яны засталіся блакітнымі.
Колер нябёсаў :)


Павінен быў быць аранжавы цюльпан
Сапраўды, ён такі аранжавы, нібы апельсін, а на фотаздымку выглядае чырвоным :)
На самай справе самы аранжавы цюльпан з усіх аранжавых :)))))


Камнеломка
А вось гэтая прыгажуня - новы жыхар майго садку.
Прыехала з Менску, з Камароўкі :)


Я сеяла на расаду некалькі розных гатункаў, але ні адзін не праклюнуўся, іншыя кветкі ўзышлі, а вось гэтыя і прастрэл не :( Буду спрабаваць яшчэ раз наступным годам.
Гэтыя кветкі растуць шмат год і ўсцілаюць зямлю нібы коўдрай.
Пасадзіла яе каля півоняў, думаю, што будзе добрае суседства :)


Віола
Вырасла сама, у мінулым годзе сеяла на расаду і вось гэтым годам ужо не спатрэбілася :) Самі ўзышлі і раненька зацвілі. Яшчэ цвіла цёмна-сіняя, гатунак "Ураган", але мама дапамагла палоць :)))


Цюльпаны
Што тут скажаш, проста захапляешся...


Такія поўныя бутоны.
Кожны год стараюся набыць нейкі новы сорт, каб увесну была прыемная нечаканка :)


Айва
Столькі кветак гэтым годам, амаль кожная галінка цвіце.
Спадзяюся, што і ўраджай будзе такім жа.
У мінулым годзе толькі тры штукі было, але які духмяны кампот атрымаўся, не перадаць.
Калі будзе шмат, будзе варэнне :)


Квяточных выходных :) 
Не згубіце момант, цяпер такі цудоўны час...

No comments:

Post a Comment