2014-07-08

Азалія

Прывітанне ўсім!
Сёння кароткі аповед - падзяліцца радасцю - зацвіла азалія...


Купіла я яе паўгады таму, спачатку яна скінула ўсе кветкі, а пасля пачалі сохнуць і лісце, і галінкі.
Палазіўшы па сеціве, вырашыла пырскаць раз на тыдзень цырконам: чатыры (4) кропелькі цыркону на адзін (1) літар вады. Так я пырскаю архідэйкі, цытрусы (у мяне лімон і мандарын), камелію і, калі вада застаецца, на астатнія кветкі. Нават пятуніі на вуліцы пырскаю :)
І вось як гэта паўплывала на азалію.


Прыемна, што сказаць, вельмі прыемна :)
Квяточнага настрою!

No comments:

Post a Comment