2014-07-11

Качкі (агляд гаспадаркі)

Вітаю!
Качаняткі растуць, шкада толькі, што бегункі такія шпаркія, што не паспяваю іх фатаграфаваць, а вось пекіначкі - калі ласка, павольна ходзяць, спакойненька сядзяць, самыя найлепшыя мадэлі :)
Качаняткі-пекінкі...


Пекінкі так смешна ходзяць, перавальваючыся з нагі на нагу, ганяюць нават дарослых кур ад ежы, такія глаўнюкі-курнікі.


Мае прыгажулі-бегункі (дарослыя)...


Дзве качкі-бегункі сядзелі на яйках і нічога не атрымалася ў іх. Тэадор сумаваў, бедны, а цяпер так выленяў, так папрыгажэў, кавалер у самым росквіце...


І такія мордачкі ў іх - з усмешкамі, так прыемна назіраць за імі...


А вось і курыца-бройлер, два з паловай месяцы.
З-за розных прычын і дапамогі Торушкі з пятнаццаці (15) засталося толькі сем (7) кур.
Жывоцікі чухаю ім як і раней, вельмі любяць :)


А вось і гонар майго птаства - певень Чэрчыль.
Такі адважны! Да нас тут зачасціла дзікая драпежная птушка. Хоць зверху ўвесь загон, дзе знаходзіцца птаства, закрыты сеткай, і птушка ніяк не заляціць, шуму і страху яна наводзіць шмат. І вось у такія моманты певень падымае трывогу, усе куры-качкі хаваюцца, а ён, Чэрчыль, застаецца адзін на адзін. Крычыць і не збягае, і тут бягу я і праганяю гэтую птушку. І ўсё добра заканчваецца :)
Ёсць, канешне, яшчэ адзін певень, але той, як толькі чуе небяспеку, першым уцякае ў хатку і адтуль "дапамагае" сваім крыкам. Усё ж дапамагае, галосіць...
А певень Чэрчыль потым ходзіць героем.


Ну вось так і жывем :)
Сонечных выходных!

No comments:

Post a Comment