2014-07-07

Печыва з гарэхам пекан, натуральны ёгурт і хлеб з інжырам (Мясцовы сняданак суботы)

Вітаю!
Ізноў я спазняюся са сваім аповедам, ізноў у мяне паездкі. Але я ізноў тут, і тут мой сняданак суботы. Калі ласка :)


Звычайна на сняданак я раблю ёгурт з талакном з расткоў пшаніцы, зялёнай грэчкай, пшанічным, іржаным і аўсяным вотруб'ем (дадаю па 1 ч.л. на баначку 170 г ёгурту) і садавінай.


А да гарбаты было печыва з гарэхам пекан. Якое яно атрымалася смачным і духмяным, гарэхі маюць лёгкі саладкавы водар, які нагадвае цынамон...

Для цеста:
  • 175 г сметанковага масла
  • 250 г мукі
  • 60 г аўсянай мукі
  • 1 ч.л. пітной соды
  • 1/2 ч.л. солі
  • 125 г цукру
  • 80 г гарэхаў пекан, паламаць на кавалкі
Перад тым, як рабіць цесца, неабходна ўключыць духоўку на 180 градусаў С. Узяць квадратную або прамавугольную форму, прысыпаць яе мукой.
Сметанковае масла парэзаць на кавалкі, змяшаць з мукой, содай, соллю, цукрам і расцерці ў крошкі. Дадаць гарэхі і замясіць цеста.
Затым выкласці цеста ў форму, выраўняць верх лыжкай і паставіць у лядоўню на 20 хвілін.
Пекчы 30-40 хвілін. Пасля таго, як астыне, парэзаць на кавалкі.
І можна частавацца...



А яшчэ быў спечаны з вечара хлеб з інжырам і барбарысам, гэта фаварыт для мяне сарод хлябом. Такі атрымліваецца смачны! Адным ім магу снедаць і вячэраць. Атрымалася буханачка на 1,5 кг. Шкада, што хутка скончыўся, пайду яшчэ пекчы...


Лёгкага працоўнага тыдню і цудоўнага настрою :)

No comments:

Post a Comment