Вітаю!
Сёння дажджліва-буднёвы пост не аб чым :)
Як я пісала раней, схадзілі мы з мужам у лясок. І вось можна есці ягадкі проста свежымі, а можна з аладкамі на сняданак...
Блінцы-аладкі на заквасцы: да пшанічнай закваскі дадаю па пару ст.л. цукру і аўсянай мукі. І смажу на патэльні.
Сёння дажджліва-буднёвы пост не аб чым :)
Як я пісала раней, схадзілі мы з мужам у лясок. І вось можна есці ягадкі проста свежымі, а можна з аладкамі на сняданак...
Блінцы-аладкі на заквасцы: да пшанічнай закваскі дадаю па пару ст.л. цукру і аўсянай мукі. І смажу на патэльні.
А яшчэ вырасла ў гародзе капуста кальрабі, вельмі сакавітая капуста. Рабіла салату: пачысціла капусту, парэзала на кавалкі, закінула ў кіпень варыцца на 5-10 хвілін, дадала часначок таксама са свайго гароду, смятанку і тварожны сыр, і можна частавацца. Смачна і карысна :)
А самай прыемнасцю ад сённяшняга дажджу стала печыва з гарэхамі і шакаладам...
Для цеста:
- 280 г мукі
- 225 г сметанковага масла пакаёвай тэмпературы
- 125 г цукру
- цэдра двух лімонаў
- 1 ч.л. соды
- 80 г шакаладу
- 80 г гарэхаў фундук (пасмажыць і пачысціць)
Перад тым, як рабіць цеста, разагрэла духоўку да 190 градусаў С.
Затым змяшала ўсе інгрыдыенты па чарзе, як напісана вышэй, падзяліла цеста на 12 частак. З кожнай часткі зрабіла пячэнкі і выклала на бляху. Пякла 30 хвілін.
І вось сяджу я каля вакна, перада мною шклянка малака, духмянае гарачае печыва, а за вакном б'е ў шыбы дождж, дзьме моцны вецер, а я думаю: "Калі ж ужо будзе сонейка і цеплыня?!" І каштую печыва, і здаецца мне адразу, што і так добра, смачна і ўтульна, а калі печыва скончыцца, тады і сонейка спатрэбіцца, выгляне і сагрэе...
Ня ўсё ж адразу... Трэба проста цаніць кожны момант... У незалежнасці ад печыва, сонейка ці чаго-небудзь іншага... Трэба жыць тут і цяпер, а што-небудзь, сонейка ці печыва проста дапаўняе і ўпрыгожвае жыццё :)
А для настрою ірысы з кветніка...
Сонечнага і цёплага надвор'я або смачнага печыва :)
No comments:
Post a Comment