Усім прывітанне!
Так склалася, што мае апошнія падарожжы або мясцовыя, або не такія экзатычныя, каб назваць падарожжам. Але ўсё ж гэта падарожжы, таму што мы пакідаем "home sweet home" і крочым-крочым, назіраем за наваколлем, фатаграфуем, штосьці збіраем і назапашваем уражанні. Таму я ні кропелькі не сумняюся ў тым, каб называць мае падарожжы падарожжамі :) Таму калі ласка са мною!
Першае, што знайшоў Тор, гэта быў вялізны дубец. Для Тора дубец самая найлепшая цацка, яго можна грысці, можна насіць туды-сюды...
А можна прынесці гаспадару, каб той кідаў яго і чакаў, пакуль Тор прынясе назад. Карацей, калі б Тор прыносіў усе галіны, якія ён збірае ў лесе дахаты, то купляць дровы для зімы нам бы не спатрэбілася :)

Хадзілі мы з маленькім Торушкам у лес...
Першае, што знайшоў Тор, гэта быў вялізны дубец. Для Тора дубец самая найлепшая цацка, яго можна грысці, можна насіць туды-сюды...
А можна прынесці гаспадару, каб той кідаў яго і чакаў, пакуль Тор прынясе назад. Карацей, калі б Тор прыносіў усе галіны, якія ён збірае ў лесе дахаты, то купляць дровы для зімы нам бы не спатрэбілася :)
А вось што першым знайшла я...
І кветачка прыгожая, маленькае сонейка на палянцы...
Назбіралі мы літраў шэсць чарніц і каля двух літраў лісічак. Вельмі было горача ў лесе, ды шмат камароў і вялізных мух. Карацей, збеглі мы з лесу вельмі хутка :)
А Тор усё цягаў свой дубец...
І калі мы вярталіся дахаты, знайшоў сабе лужыну і ляжаў у ёй, адпачываў :)
Сказаць па праўдзе, я таксама бы не адмовілася паляжаць у якой лужыне, такая спёка была, проста жах :)
Лёгкага працоўнага тыдню :)
No comments:
Post a Comment