Вітаю-вітаю!
Сёння хачу пачаставаць вафлямі з чарніцамі...
Але як мне сёння не хацелася пісаць, так цудоўна на вуліцы было сядзець, такое надвор'е, такі настрой. Як на адпачынку :)
Ну што сказаць, сняданак ёсць сняданак.
Сёння хачу пачаставаць вафлямі з чарніцамі...
Але як мне сёння не хацелася пісаць, так цудоўна на вуліцы было сядзець, такое надвор'е, такі настрой. Як на адпачынку :)
Ну што сказаць, сняданак ёсць сняданак.
Хадзілі ў лес, назбіралі чарніц. Вырашыла, што пакуль на варэнні шкада, трэба добра паласавацца ягадамі. Таму чарніцы і ў ёгурце, і з вафлямі, і з марозівам, і проста так :) Лета!
Што і як:
Вафлі
- 5 яек (дзякуй курачкам, добра адпрацоўваюць тое, што з'ядаюць :)
- пачак сметанковага масла (был ў мяне 180 г, павінна быць або топленым, або вельмі мяккім)
- 1 шклянка мукі (змешвала аўсяную (50%) і з цэлага зерня пшаніцы (50%))
- цукар карычневы - 2 ст.л. (можна 1 шклянку, я не люблю салодкія, таму пару лыжак)
З гэтага цеста атрымалася 10 штук.
Елі са смятанкай і чарніцамі. Дарэчы, такую смачную смятану знайшла ад Пастаў. Проста класная ў іх малочка ўся. Пільную звычайна, калі прывозяць яе да нас.
Абавязкова на сняданак хатні ёгурт з вотруб'ем і гарэхамі і варанае яйка :) Проста і смачна!
А вось так выглядае маё любімае сняданкавае месца.
На сонейку грэемся з раніцы як кашакі...
Смачных выходных :)
No comments:
Post a Comment