2015-06-14

Браслаў, або пра нашае маленькае падарожжа

Вітаю!
Вось пару дзён таму ездзілі ў госці да сваякоў, і пры вяртанні да хаты заехалі ў Браслаў і Мядзел (пра яго асобна напішу), пахадзілі па вадзе, якая была цёплай. Пад вечар можна было бы і купацца, я так думаю, бо спёка потым была моцная.
У нас жа час быў толькі на тое, каб ногі змачыць...


Мне быў вельмі патрэбны гэты адпачынак, таму што я стамілася за гэты час ад холаду, гародаў, гаспадаркі, хвароб мелкага птаства. Вось гусяняткі дохнуць і дохнуць... Цяжка ў такім варыцца ўжо каторы месяц, таму муж паспачуваў і вырашыў везці мяне на маленькі адпачынак :)

Я проста хадзіла па вадзе, углядаючыся то ў далечыць, то ў ваду...


Знайшла нейкія ракавінкі... 



Але ўсё кінула назад у ваду :)
Няхай будзе там, дзе нарадзілася.


Прыемна было шукаць у вадзе іх, тым больш што вада празрыстая, чыстая, вакол прыемны гарачы пясочак. Вельмі шмат людзей было, якія ўжо купаліся. Вада хоць і была цёплая, але не на столькі, каб я залезла туды :))))
Я проста хадзіла, адпачывала, нібы вада здымала напружанне і стомленасць. Прыемна, вельмі прыемна! Але малавата :)
Яшчэ бы пару дзён, і я аднавілася бы поўнасцю, але як ёсць, маленькі глыток таксама глыток.
Таму жыццё працягваецца, і ў канцы будзе сонейка і добры настрой, а пакуль хапае і 20-30 хвілін, якія мы бавілі на гэтым вялікім возеры...


Адпачынку, цудоўнага настрою і смачных выходных :)

No comments:

Post a Comment