2016-08-12

Турку, Фінляндыя

Вітаю-вітаю!
Так прыемна прачнуцца раней за мужа і заняць кампутар, таму што ёсць, што распавесці :)
А ты спі, родненькі, спі! :)
Маё невялічкае знаёмства з горадам Турку, Фінляндыя. Калі ласка!


Гэта было хутчэй не знаёмства, а матанне па крамах :) Таму што неабходна шмат што набыць, а часу на гэта ня вельмі шмат. Таму што як аказалася на справе, шведскай валодаюць нямногія, а мая ангельская дазваляе толькі разумець, а не пытаць штосьці. Але гэты мінус у маёй біяграфіі я ў хуткім часе выкрэслю... спадзяюся :)
Першым па плане была крама "Экаторі". Гэта крама сэканд-хэнд. Сказаць па праўдзе, я ўпершыню патрапіла ў такую шыкоўную краму, дзе можна было знайсці ўсё ад відэльца да мэблі і трэнажораў.

 
Яшчэ на вучобе ў Швецыі я часта заходзіла ў мясцовую падобную краму, таму што можна знайсці прыгожы рарытэтны посуд, прыгожыя шклянкі з крышталю за 1-2 эўра. Таму трэба было ўсё пагледзець сваімі вачыма. У выніку мы наведалі тры такіх крамы. Адна была напоўнена антыкварнай мэбляю. Выглядае шыкоўна! Каштуе столькі ж :) Але вельмі цікава, таму што крамы не пустуюць, пакупнікоў было шмат.
У выніку набылі добрую чугунную патэльню на аладкі. Як-небудзь пакажу. 
Што мяне яшчэ захапіла ў гэтых крамах, дык гэта прагравальнікі для пластынак і самі пластынкі. І старыя скураныя чамаданы, якія выглядаюць як новыя і каштуюць 10 эўра. Шкада толькі, што падарожжы на бліжэйшы час скончыліся :) 


Побач з адной з крамаў была квяточная крама. Ды такая агромністая! І такі выбар кветак, дрэўцаў і розных кустоў, нават з ягадамі і яблыкамі на іх. Карацей, штосьці падобнае я бачыла толькі ў Галандыі. 
Там набылі куст інжыру :) Усё ж нашае свята заўтра :) Таму муж сказаў, выбірай, што хочаш. А што я магу хацець акрамя кветак і хатніх раслін: толькі іх :) Таму цяпер у нас ёсць свой інжыр. Спадзяюся, што ўраджай таксама будзе. 

 

Пакаёвых кветак быля ня вельмі шмат. Але былі шыкоўныя гібіскусы, архідэі... Ды і кошты на іх таксама шыкоўныя 0_о 
Але ў іх бок нават глядзець не хацелася, таму што ўся вуліца была застаўлена асеннімі хрызантэмамі, астрамі ў вялізных гаршках усяго па 5-6 эўра. Але я разумею, што іх толькі на месяц-два хопіць, а затым яны проста знікнуць, засохнуць... Але прыгожыя, вельмі прыгожыя ахапкі кветак :)

 

Затым нашая дарога ляжала праз кірмашы. Тут ёсць кірмаш, дзе людзі прадаюць ураджай са сваіх фермаў-гаспадарак: там і памідоры, і гуркі, і розныя ягады-грыбы, і зёлкі, і садавіна. Кошты часта можна сустрэць таннейшыя, чым у прадуктовых крамах горада.
 
Я была там першы раз, дык мы проста прабегліся і пагледзелі, таму што далей планавалі ездзіць па горадзе. Набылі толькі бананы, каб было чым перакусіць. Але там такія водары суніц-малін! О, гэта проста рай быў :) І самае галоўнае, што гэта былі мясцовыя ягады.
 


Побач са звычайнымі людзьмі былі і вялікія латкі з мясцовымі ягадамі-садавінай-гароднінай і замежнымі. Часцей гішпанскімі нектарынамі-персікамі-кавунамі. Сустракаліся спелыя і, як аказалася, вельмі салодкія бананы. Таму гэтае месца я наведаю не адзін раз яшчэ :)


Побач з гэтай гандлёвай плошчаю месціцца таксама і кірмаш у будынку, які ўжо шмат год займае гэтае месца. 
Там можна знайсці розныя мясцовыя дэлікатэсы, мяса, рыбу, сыры, экалагічную садавіну-гародніну, розныя прыправы-гарбату-каву, розныя гатункі хлеба і печыва. І канешне шмат розных рэстаранчыкаў...


Адзін рэстаранчык быў падобны да вагану ў цягніку: паліцы, вокны, нават дзе-нідзе ляжалі чамаданчыкі :) Я пасаромелася фатаграфаваць, таму што там усе месцы былі занятыя, людзі елі свае луншы :))


Сыроў больш было толькі ў Францыі :) Вельмі добры выбар!


А ў адной з экалагічных крамаў сустрэліся вось такія макарончыкі-зебры...


І вось такая прыгажосць у пастэльных адценнях :) А што, ежа павінна быць ня толькі смачнай, але і прыгожай!


Так як гэты кірмаш месціцца тут ужо доўгі час, ёсць і невялічкая вітрына са старымі таварамі. Нібы музей. Сказаць па праўдзе, кожны сэканд-хэнд быў падобны таксама на музеі барахла 60-80 гг. Штосьці яшчэ старэйшае :) Але ж вельмі цікава!


Асабліва мне запомніліся гэтыя бутэлькі :) Столькі шмат і столькі розных я ніколі не сустракала, колькі пад час гэтага невялічкага падарожжа.


А, яшчэ побач з адкрытым кірмашом месцяцца шмат розных гандлёвых цэнтраў. У адным з іх вельмі цудоўная крама з тканінамі... Гэта проста не перадаць словамі, колькі іх там! Я нават не глядзела нічога, набыла 4 гузіка і бегам адтуль, таму што спыніцца там можна не на адну гадзіну :)))
Дык вось там месціцца вялікая вітрына-выстаўка са старымі касамі і рознымі паперамі, якія выкарыстоўваліся пад час продажаў. Вельмі цікава было пагледзець. Асабліва прыгожым было пісьмо на гэтых паперах. Такія літары, такія почыркі! Карацей, пагледзець вельмі цікава!

 

Ну што ж, цудоўнага дню і хуткай пятніцы!
А заўтра выходныя!!! ( танцуючы смайлік :)

No comments:

Post a Comment