Вітаю-вітаю!
Знікла я на тыдзень з-за маленькіх падарожжаў і розных спраў. Але ёсць у мяне некалькі фотаздымкаў, якімі спяшаюся падзяліцца.
...
Першае, куды я накіравалася ў панядзелак, была вёска, дзе жывуць мае бацькі.
І вось такі прыгожы краявід адкрыўся мне...
Гадоў сем-восем таму, калі я вучылася ў школе, на гэтым месцы расла адна старая вярба. Прыгожая такая, з вялікімі і тоўстымі галінамі. Многія жыхары вёскі перад Вербніцай прыходзілі сюды і выразалі сабе маладыя галінкі вярбы, каб асвяціць у царкве. Але працаўнікі, якія адказваюць за рамонт дарог, вырашылі, што вярбу трэба знішчыць. І з гэтай справай яны вельмі добра справіліся - ад вярбы засталіся толькі трэскі.
Але тое, што вырасла на наступны год, вельмі ўразіла: замест адной вярбы вырасла цэлае мора маленькіх вербачак. І вось праз столькі год гэтыя вербачкі сустрэлі мяне ва ўсёй сваёй прыгажосці. Я была прыемна ўражана, убачыўшы такое...
...
Гэтым разам дарога падаравала мне шмат прыгажосці. Магчыма, гэта я шукала прыгажосць, стаміўшыся ад паўсядзённасці, але дарога была незвычайнай і прыемнай.
Залатая салома...
Знайшла яе каля Шчучына, але сфатаграфала толькі на зваротным баку, у аўторак. Збіраўся дождж, спахмурнела, але прапусціць такое было шкада, таму што па дарозе больш такой прыгажосці не сустрэла.
...
Буслы...
Сустрэла буслоў каля Ліды. Там трактары збіралі ўраджай, а буслы шукалі жаб. А я знайшла прыгожыя фотаздымкі.
Маладыя буслы...
Шкада, што было мала часу. Буслоў было вельмі шмат, было прыемна назіраць за імі. І можна было зрабіць шмат прыгожых фотаздымкаў...
...
Галубы з плошчы Я.Коласа ў Менску, серада.
Вельмі мне падабаецца карміць галубоў :)
Як можна было зразумець з майго блогу, я ўвогуле вельмі люблю птушак. Птушкі - незвычайны цуд прыроды. Разнастайнасць здзіўляе!
...
А вось і мае птушачкі...
Прывяла курачка нам кураняткаў на мінулым тыдні, але сфатаграфаваць атрымалася толькі ў чацвер.
Чорныя чарнушкі...
...
І кветкі...
Мора кветак было на гэтым тыдні.
Вялікі букет нарэзала кветак кермек (стаціца), таму што стаяла спёка, а сёння чакалі дождж, і каб не сапсаваць гэтыя кветкі, трэба было тэрмінова іх сабраць.
Так прыемна, так шмат кветак!
Зацвіла ружа "Пампанэла"...
Прыгожая назва, прыгожая кветка :)
І астры.
Шмат розных колераў гэтай прыгожай кветкі цвіце ў садку.
Стаўлю букеты, каб радавалі ў хаце...
Некалькі кветак, а настрой на ўвесь дзень добры.
Ну вось так неяк і жывем, а я пабегла адпачываць, таму што вельмі насычаны атрымаўся тыдзень. Нават аповед не магу пісаць, думкі не ідуць. Таму выбачайце :)
Цудоўнага адпачынку і добрага настрою:)
No comments:
Post a Comment