Прывітанне!
Прапала я з-за розных прычын і спраў амаль на тыдзень. Нават сняданка ў суботу не было, не было часу і жадання штосьці рабіць.
І вось першае, чым вырашана было падняць настрой, бутэрброды з памідорамі...
Што і як:
- хатні хлеб (парэзаны на кавалкі)
- смятана з тоўчаным часнаком (намазаць хлеб)
- хатнія памідоры (парэзаныя кружочкамі, пакласці на хлеб)
- цвёрды сыр (працерці на мелкую тарку, пасыпаць памідоры)
- пятрушка (гэта самая галоўная "разынка" бутэрбродаў, пакласці на сыр)
Ууу, гэта мая самая любімая летняя страва. Проста і вельмі смачна!
Ну і кветачка для настрою :)
А я пайшла працаваць і шукаць настрой, каб вярнуцца ў блог з новымі ўражаннямі і фотаздымкамі.
Добрага настрою:)
No comments:
Post a Comment