2014-08-01

Уражанні дню (пятніца, жнівень-01-2014)

Усім прывітанне!
Сёння такі дзень, такі добры дзень, такі вельмі важны дзень у маім жыцці - Дзень Народзін маёй мамулі. І, канешне, яна з'яўляецца адным з галоўных чытачоў майго блогу, таму:


Мамулік, віншую :)
Жадаю Табе моцнага здароўя, усмешак, радасці!
Няхай кожны дзень пачынаецца з добрага настрою!
І хоць вельмі шкада, што сёння не атрымалася сустрэцца, за Тваё здароўе (як любіць казаць мой муж :) была з'едзена дыня і ажыны. А значыць здароўе будзе!
З Днём Народзін, мілая мая матуля...

І верш, які я памятаю яшчэ з дзіцячага садку...

Матуліны рукі

З маленства яны нас 
Да сэрца гарнулі, 
Пяшчотныя, добрыя 
Рукі матулі, 
Што з ранку працуюць 
Няспынна і лоўка - 
Дачушку накормяць, 
Прычэшуць галоўку, 
Кашулю пашыюць, 
Правераць задачу 
І сына суцешаць, 
Калі той заплача. 
Матуліны рукі 
Нас цешаць, галубяць, 
Так шчыра, як маці, 
Ніхто нас не любіць. 
Матуліны рукі - 
Адзіныя ў свеце, 
Шануйце, любіце 
Заўсёды іх дзеці. 
(Вера Вярба) 
...
І як жа не паказаць, што было ў гэтым дні, акрамя свята :)
Дыня і ажыны...
Такая мядовая дыня трапіла сёння нам. 
І вельмі салодкія ажыны, нават не чакала, што такія можна знайсці.

...
Свой хлеб.
Адзін хдеб спякла ржаны, другі пшанічна-ячменны з яблыкам і аўсянымі шматкамі.
Такі духмяны і смачны хлеб атрымаўся...
Вельмі люблю пекчы хлеб. Тады ў хаце такія водары, так утульна адразу становіцца...

...
І маленькая гісторыя.
Жыла на маёй кухні рукавічка. Жыла адна і вельмі сумавала. А для мяне яна была вельмі зручная, але колеры цёмныя, ня вельмі мне такія падабаюцца. З іншага боку было зручна такой цёмнай рукавічкай даставаць збанкі з печы...


І вось учора вырашыла я сшыць яшчэ адну такую рукавічку, толькі светлую. Паклала два пласты сінтэпону, каб было зручна карыстацца. Сцежка зроблена на машынцы.
Матэрыялы: 
Але два пласты сінтэпону занадта для такой рукавіцы, таму...


Таму было вырашана сшыць яшчэ адну рукавічку. 
Паклала адзін пласт сінтэпону. І вось гэта вельмі добра атрымалася. Рукавічка - мяккая, большага памеру.
Ну і я думаю, і навошна мне тры рукавічкі? Трэба чацвёртую, бо іначай ня зручна карыстацца...


Ну вось, цяпер усім весела і ўтульна на куханьцы, у кожнай рукавічкі з'явілася сяброўка.
І падумала я, што чатыры рукавічкі мне шмат.
Таму дзве застануцца ў мяне, а дзве паедуць у падарунак мамуліку.
Мамулік, віншую :)


Няхай святы ў Вашым доме не залежаць ад календароў!
Няхай свята заўжды будзе з Вамі!
Цудоўных выходных :)

No comments:

Post a Comment