2014-08-04

Уражанні дню (нядзеля, жнівень-03-2014)

Добрай ночы, добрай раніцы, добры дзень!
Вітаю Вас у залежнасці ад часу, ў які Вы завіталі да мяне ў госці :)
А ў мяне сёння быў насычаны дзень, напоўнены дарогай на кірмаш, працай, маленькім ураджаем памідораў, новымі хатнімі кветкамі, новымі смакамі...
І пра самае-самае я падзялюся з Вамі.



На кірмашы хацела купіць яшчэ кур-бройлераў, але спазнілася, сезон cкончыўся.
Купіла маліны, ажынаў, свежага мёду. І не хапала мне сыру Бры да поўнай карціны...


Мясцовы гіпер выратаваў мой страўнік. Канешне, сыр у вакумным пакунку зусім ня тое, што свежы, але і тое добра.
І вось сыр Бры, пару лыжак мёду, некалькі малінак і ажын...


І адчуванні нельга перадаць проста словамі. Калі Вы глядзелі мульт "Рататуй", то ў мяне шчоўкалі ў галаве пузыры, як і мышаняці, калі той каштаваў спачатку адзін кавалак сыру, затым другі, затым вінаград, а затым усё адначасова :) Вось тут тое самае, сыр смачны, ягады смачныя, мёд проста вадкае золата, а разам гэта...
Яшчэ смачней! Delicious!

...
Яшчэ дзень падараваў дзве новыя кветкі.
Прыгажуню азалію...


Азалія мае некалькі кустоў у гаршку, якія адрозніваюцца колерам кветак.
Такія чароўныя колеры.

...
І новая сяброўка з'явілася ў маіх архідэй.
Насычаны фіялетавы колер проста незвычайны!
Люблю кветкі, якія цвітуць. Прыемна чакаць ад іх цвіцення, нібы падарунак атрымліваю.


Ну вось яшчэ адныя выходныя скончыліся.
Заўтра пачнецца новы працоўны тыдзень, які прынясе новыя справы, новыя ўражанні...
І спадзяюся, што будзе дождж.
Добрага настрою :)

No comments:

Post a Comment