2014-08-16

Мясцовы сняданак суботы

Вітаю!
Сёння ў нас быў прыгожы і сонечны сняданак. І вельмі смачны:)
Маленькія пірагі з цяляцінай...


Свежы сок з аранжыкаў, памідоры, кавун...
І пірог з цяляцінай:
  • слаістае цеста (рабіла сама, але можна выкарыстаць і з крамы)
  • мяса цяляціна. Зрабіць фарш, смажыць з цыбуляй, соллю, перцам, 50 мл белага віна.
  • Зрабіць маленькія рулецікі, змазаць яйкам, пасыпаць кунжутам.
  • Пекчы ў духоўцы 30-40 хвілін пры 180 градусах С.
І можна частавацца.
Вось бы смачныя сняданкі самі раслі ў лядоўні або духоўцы, было бы вельмі зручна :) Ну гэта толькі мары...


На дэсэрт застаўся кавалак ад тарта "Птушынае малако", якое было прыгатавана на Дзень Народзін мужа і гадавіну нашага вяселля. Чамусьці 7 свечак я паставіла, нават ня ведаю чаму :)


Торт атрымаўся проста шыкоўным, мяккае суфле, прыемны смак, шакалад...
Ня торт, а мара. Так шкада, што скончыўся.


Ну вось неяк так праходзіць мая дэпрэсія.
Яшчэ давязала за гэты час дзве кофты: адну сабе, адну мужу. Як будзе добрае надвор'е, будуць і фотаздымкі.
А пакуль жадаю Вам цудоўнага настрою, добра адпачыць на выходных :)

No comments:

Post a Comment