Усім прывітанне!
Усю зімку мне хацелася, каб хутчэй прыйшла вясна, стала цяпло, можна было апранаць спадніцы і сукенкі.
І пакуль я марыла пра цеплыню, сшылася вось такая баваўняная сукеначка :)
Усю зімку мне хацелася, каб хутчэй прыйшла вясна, стала цяпло, можна было апранаць спадніцы і сукенкі.
І пакуль я марыла пра цеплыню, сшылася вось такая баваўняная сукеначка :)
Сукенка (склад тканіны):
- шыццё - 100 % бавоўна
- сіцец белы (падклад)
- ніткі Coats Cotton
- памер 40 (памер часопіса BURDA)
Кардыган:
- 100% поліэстэр
- ніткі Coats Duet 100% поліэстэр
- памер 40 (памер часопіса BURDA)
Сукеначка атрымалася лёгкая і премная для скуры. Я думаю, што апранаць яе летам будзе здорава.
Яшчэ мне вельмі падабаецца ў гэтай сукенцы бант, які можна завязаць за шыяй са шлеек. Так міленька атрымліваецца :)
Змяніла некалькі рэчаў пры шыцці ў параўнанні з часопісам:
- замест гузікаў у кардыгане ўставіла засцежку маланку (молнию)
- падклад у сукенцы абшыла шыццём
А вось так рэчы выглядалі ў часопісе :)
Кардыган часопіс BURDA 3/2013
Сукенка часопіс BURDA 4/2013
А як Вы рыхтуецеся да лета?
Цудоўнага дня :)
ReplyDeleteGreat post and being success for you..
Kontraktor Pameran
Jasa Pembuatan Booth Pameran
Kontraktor Booth Pameran
Jasa Pembuatan Booth