2014-03-07

Капкейкі да вясенняга свята

Вітаю і віншую з надыходзячым вясновым святам!
Няхай вясна прынясе цудоўны настрой, мора кветак і цеплыню!


Якраз да свята зацвіла яшчэ адна пеларгонія. Такі пяшчотны колер, якраз добра пасуе да маіх сённяшніх капкейкаў.


Начынне капкейкаў: кавалачкі свежых бананаў, разынкі, свежыя журавіны.


Упрыгожаны пірожанкі крэмам з тварагу і сухімі журавінамі, змоланымі ў мельнічцы.


На 24 шт. спатрэбіцца:
  • 330 г мукі
  • 1 ч.л. соды
  • 4 яйкі і 2 жаўткі
  • 140 мл малака
  • 250 г сметанковага масла
  • 200 г цукру
  • 1 банан
  • горстачка свежых журавін (марожаныя журавіны размарозіць) і горстачка разынак (заліць кіпнем на некалькі хвілін, прасушыць)
  • горстачка сушаных журавін, змалоць іх у мельнічцы для кавы



Узбіваем масла з цукрам, затым па адным дадаем яйкі і жаўткі.
Асобна змешваем муку з содай і дадаем сухую сумесь да масла.
У апошнюю чаргу дадаем малако.
Пасля можна дабавіць кавалачкі банана, разынкі, журавіны. Або нейкія іншыя фрукты-ягады.

Пекчы ў духоўцы (папярэдне разагрэтай да 180 град. С) прыблізна каля 20 хвілін. Праверыць ці свякліся шмажкай.


Пасля таго, як капкейкі астынуць. Можна і ўпрыгожваць крэмам або шакаладам.

Для крэму з тварагу нам спатрэбіцца:
  • 300-400 г мяккага тваражку ( можна з крамы, можна хатні працерці праз сіта). Калі тварог сухі, трэба дадаць пару лыжак смятаны
  • цукровая пудра (на свой густ, я клала брыблізна 3-4 ст.л)
  • 1/4 палачкі ванілі (змалоць з цукрам у пудру)

 І можна ласавацца смачнымі пірожанкамі ( адзін знаёмы назваў іх Катрынкамі :). Смачна есці!


Вось так мы пачалі сустракаць першае свята вясны.
Са Святам :)






No comments:

Post a Comment