2014-03-12

Летняя сукенка (рыхтуюся да сезону, Ч.2)

Вітаю!
Вось яшчэ адна сукеначка сшылася ў мяне да лета.


З-за таго, што тут тканіна 100% поліэстэр, я хадзіла вакол яе паўгады ў краме. Пакуль не засталася толькі рэшта. Здаецца, 1,5 м, або 1,6 м.
Але малюнак тканіны мне так падабаўся. Такі святочны і летні! 
І я ўсё сумнявалася, ці трэба штосьці шыць з полістэру, ці не.


Але калі сшыла, то ўсе сумневы прайшлі. Бо сукеначка атрымалася такой паветранай і лёгкай. І тканіна да цела вельмі мяккая.


І калі мы пайшлі рабіць фотаздымкі, Рысёк вырашыў усё пракантраляваць. Як жа без яго штосьці будзе :) Гаспадар :)



Коцік вельмі ласкавы. І любіць пагаварыць са мною, нешта ўсё спявае сабе пад нос, калі прыходзіць з вуліцы. І абдымае, і тыкае носікам у шыю :)



Пейзажы толькі такія вакол пакуль. Але калі пачне зелянець трава і дрэўкі, вакол становіцца вельмі прыгожа.


Сукенка сшытая па выкрайкам з часопісу BURDA 2/2013, памер 38 (па часопісу).
І вось як выглядала сукенка ў часопісе. Прыгожа!



Сонечнага надвор'я :)

No comments:

Post a Comment