2014-03-10

Прыгажуня Бэль і яе верны сябра Бу

Шчыра вітаю Вас у такі сонечны вясенні дзень!
Сонейка ўчора і сёння так шчодра дорыць сваю цеплыню і яркія прамяні! Настрой вельмі падымаецца і хочацца шмат чаго рабіць :)


Тут Торушка сочыць за мной уважліва, ці ўсё я сфоткала :)


Сфоткала, Торушка, сфоткала. Можаш ізноў бегаць:)
А фоткала новыя крокусы, якія вырашылі парадаваць і зацвілі.


А ў мяне тым часам восень і зіма гасцююць разам з прыгажуняй Бэль і яе зайкам Бу.


Восеньскі матыў знайшоў сваё месца на торбачцы. Але выкарыстоўваць яе вясной ня вельмі прыгожа будзе, я думаю. Таму пакіну торбу да восені :)



Такі зайка міленькі.


Зімовая карцінка яшчэ ў працэсе вышыўкі. Засталося сняжынкі вышыць. І можна афармляць. Думаю, што белая драўляная рамка вельмі добра тут будзе.




А вось і тое, што я вельмі чакаю :)
У нумары часопіса "Вышываю крыжыкам" за красавік будзе яшчэ адна карцінка з Бэль.
Абавязкова буду вышываць, засталося толькі паспець набыць часопіс.



Сонечнага надвор'я :)













No comments:

Post a Comment