2014-03-12

Крокусы або кветак шмат не бывае

Прывітанне!
Вясна ва ўсю ўжо працуе на вуліцы. Сонейка прыпякае. Птушкі спяваюць. Хораша так!
А вось што Вясна дорыць нам кожны дзень...


Кожны дзень расцвітае новы крокус. І кожны дзень я хаджу на фотапаляванне.


Звычайна, я абыходжу ўвесь двор. Гэта ў мяне такі шмацыр раніцай.
Правяраю свае дрэўкі, кусты парэчак.


А на дэсэрт застаецца палянка каля вокнаў, дзе і растуць крокусы, цюльпаны, ружы і піон.
Канешне, цяпер там толькі крокусы.


І пчолкі, якім першыя кветкі вельмі падабаюцца :)




Ужо і цюльпанчыкі вылязаюць. Хутчэй бы яны зацвіталі!


А ў пакоі цвіце падарунак ад мужа на 8 сакавіка. Такая сонечная архідэйка.



Цвяточнага настрою!



No comments:

Post a Comment