Прывітанне!
Сёння хачу падзяліцца сваімі вынікамі агароду на падваконні.
Гэта на мяне ўздзейнічала так, напэўна, зіма гэтага году. Ні снегу, ні маразоў, адно шэрае надвор'е, таму так і захацелася зяленіва, сочнасці і вітамінак :)
Сёння хачу падзяліцца сваімі вынікамі агароду на падваконні.
Амаль кожны дзень мы цяпер маем есці салацік са свежых шчыперыкаў.
Нават пудзіла на маім агародзе ёсць! Такое прыгожае і мілае :)
Мне вельмі падабаецца капацца ў зямлі, вырошчваць кветкі, саджаць агарод. Так прыемна сачыць за тым, як з простага семячка вырастае вялікі куст памідоркаў або гуркоў, або вялізны гарбуз. Гэта такое шчасце!
І я больш вырошчваю ўсё не толькі дзеля выніку ( канешне, ён мае вялізнае значэнне), але не менш важны для мяне сам працэс.
І пакуль для асноўных пасадак яшчэ далёка, то на падваконні ўзнік міні-агарод, дзе растуць шчыпяры, рукала і крэс-салат, тое, што вельмі проста вырошчваць.
Спачатку я садзіла цыбулю.
Я брала цубулю з мінулага года, яна дае больш шчыперыкаў, а калі ўраджай быў вельмі добры, то гэта варыянт выкарыстаць яе ўсю да новага ўраджаю.
Я абіраю старыя лупінкі, абразаю хвосцікі. Гэта дазволіць хутчэй прабіцца шчыперыкам.
Затым на ноч я замочваю цыбулю ў вадзе з марганцоўкай.
Марганцоўка дазваляе пазбегнуць развіцця рознай тлі і мошак.
Гэта дае хуткае насычэнне цыбулі вільгаццю, што добра спрыяе яе ўкараненню ў гаршках.
Засталося толькі пачакаць, пакуль з'явяцца першыя шчыпяры...
І можна шчыпаць :)
Смачна есці!
No comments:
Post a Comment